не можа ўстаць з ложка, каб прыгатаваць святочны стол. Давайце самі зробім мядовы пірог!
— Спачатку
трэба мёду дастаць, — кажа Мішка.
— А
па яго на дрэва лезці трэба! — растлумачыў Цішка.
— Але
мы гэтага ніколі самі не рабілі,
— дадаў Фішка.
Пайшлі ўсе разам да вялікага дуба.
Там у дупле жылі пчолы, а значыць, быў і мёд.
— Я
першы палезу па мёд, — падахвоціўся Мішка.
Адышоўся ён ад дуба, узяў добры разгон ды
як ляснецца аб ствол!
— Ой!
— захныкаў Мішка. — Я ж хацеў
адразу да дупла дабегчы.
— Хіба так нас мама вучыла? — упікнуў
Цішка. — Глядзі, як
трэба рабіць!
Палез ён на дуб.
Толькі запусціў лапу ў дупло, каб мёду набраць,
як вылецелі пчолы і давай джаліць небараку. Не ўтрымаўся Цішка,
замахаў лапамі і зваліўся з дуба. Трэ пабітыя бакі і плача.
— Ну,
тады я палезу! —
уздыхнуў Фішка. — Можа, мне больш пашанцуе.
Насыпаў ён на ўсякі выпадак пад дрэва
мяккай ігліцы і палез. Падабраўся да самага
дупла, кемлівы, загаварыў ласкава:
— Дзень добры, руплівыя пчолкі.
Запрашаем вас на дзень нараджэння!
Прылятайце абавязкова, будзем чакаць.
I ўжо быццам злазіць сабраўся, ды ўспомніў:
— Ага,
ледзь не забыўся!
Можа, дасце імяніннікам мядку для святочнага пірага? Будзем удзячныя вам,
даражэнькія.
Ну як можна адмовіць такому ветліваму
госцю? Далі яму пчолы мёду...
Вярнуліся яны на паляну і пачалі разам пірог рабіць. 3 пшанічнай мукі, з духмянага мёду, з крынічнай вады. Сабраліся госці, а ў іх — пірог гатовы. Тут і маці-мядзведзіца прыйшла. Паглядзела на святочны стол, на сыноў-імяніннікаў — і на хваробу сваю забылася.
К. Хадасевіч-Лісавая.
|
Комментариев нет:
Отправить комментарий