Урок 16. Я і мае справы. У краме.
Мышка Пік-Пік займаецца
бізнесам
Любіла мышка Пік-Пік пачытаць перад сном
газеты. Апошнім часам цікавілі
яе рэкламныя аб’явы. Цудоўны тавар куплялі, прадавалі, абменьвалі...
I мышка вырашыла заняцца бізнесам. Галоўнай мэтай
мышынага прадпрымальніцтва мусіла быць як мага большая колькасць шакаладак. Але як яе дасягнуць?
Грошай у Пік-ІІік не
было. Заставалася адно — абмен! Але што магла Пік-Пік
прапанаваць у абмен?
Мышка абабегла кватэру, але ўсе рэчы былі вельмі патрэбныя сям’і.
Перачытала мышка ўважліва ўсе рэкламныя аб’явы і заўважыла, што побач з тэлевізарамі, дыванамі і парфумай у абменных аб’явах сустракаюцца пародзістыя шчанюкі і кацяняты. «А ў нас
ёсць дарослая пародзістая кошка! —
узрадавалася Пік-Пік. — Пепіта, напэўна, каштуе не менш, чым скрыня шакаладак!»
I мышка ўзяла алоўкі, аркуш паперы і напісала аб’яву:
«Мяняецца вельмі прыгожая і вельмі пародзістая кошка на каробку шакаладак». Унізе Пік-Пік не забылася пазначыць адрас і пачапіла аб’яву ў двары на слупе.
|
Комментариев нет:
Отправить комментарий