Урок 15. Я і мае справы. На вуліцы (у двары).
Хто жыве ў двары
Першы
прачынаецца наш пявун, чырвоны грабянец,
чырвоная бародка. Крыламі махае, усіх
падымае:
— Кукарэку!
Кукарэку! Хопіць ляжаць на баку, недарэкі! Уставайце, сонца сустракайце!
Хто
тэта такі?
А яму ў адказ вартаўнік кудлаты пад
ганкам, вушы тарчма, хвост абаранкам:
— Гаў, гаў! Я не спаў! Хату
вартаваў!
Хто
тэта такі?
Вусач
прачнуўся, салодка пацягнуўся:
— Мяў, мяў! Рана падняў мяне,
рана! Якраз прыснілася смятана!
Хто
тэта такі?
А
рагуля галаву падняла, супакойваць пачала:
— Му-у!
Я гору твайму памагу! Пачастую малаком, пачакай, калі прыйдзе гаспадыня з вядром!
Хто
тэта такая?
Выскачыў з
хлява беленькі круглячок, замест носа —
пятачок:
— Pox-pox! I я люблю малаком частавацца! А яшчэ люблю ў лужыне паваляцца!
Хто тэта такі?
Не паспеў ён у лужыну кінуцца, як чырванадзюбы шчыпач ляціць:
— Га-га-га!
Тэта лужына мая! Прашу не чапаць,
а то буду шчыпаць!
Хто
тэта такі?
Можа б, і да сваркі справа дайшла, ды тут выкаціўся на
двор трохколавы веласіпед. А
на ім хлопчык вясёлы. Усім рады, нікога не крыўдзіць.
|
Комментариев нет:
Отправить комментарий