Урок 19. Я і навакольны свет. Поры года і заняткі людзей
Год- Гадавік і яго сыныУ царстве Пораў года правіў цар Год-Гадавік. Ён падзяліў сваё царства на чатыры княствы: Зіма, Вясна, Лета і Восень. І правілі ў кожным княстве па тры князі-месяцы - яго сыны. У княстве Зіма - Снежань, Студзень, Люты. У княстве Вясна - Сакавік, Красавік, Май. У княстве Лета - Чэрвень, Ліпень, Жнівень. У княстве Восень Верасень, Кастрычнік, Лістапад.Наташын букецік
Вясной мама ў
кветніку ўскопвала градкі. Сямігадовая Наташа дапамагала
ёй. Мама вынесла з хаты
каляровы пакецік,
насыпала Наташы на далонь
дробненькіх зярнятак і сказала:
— Сей
сама... Тэта будуць твае кветкі.
Дзяўчынка пасеяла зярняткі
па ўсёй градцы,
загрэбла граблямі так, як паказала мама. Мінула некалькі дзён, і на
градцы ў кветніку густа зазелянелі кволенькія
раслінкі.
Усю вясну Наташа даглядала
свае кветкі.
I вось надышлі цёплыя летнія дні. У кветніку
расцвілі духмяныя рамонкі і астры.
А першага верасня Наташа
нарвала вялікі букет
і ўзяла з сабой у школу.
Радасна было дзяўчынцы занесці сваёй
першай настаўніцы букет прыгожых кветак. Н. Парукаў
|
Комментариев нет:
Отправить комментарий