— Я
дужэйшая, сястрыца,
— Умяшалася лісіца. —
Я ўначы праз лес вялікі
Несла
з вёскі аж індыка!
Тут
янот узняўся ў хвілю:
— Я
абедзвюх вас асілю!
— Вы
не слухайце — ён брэша:
Я ў бары яшчэ дужэйшы! —
Крык
пачуўся барсука. —
Я падужаў і ваўка!
— Го!
— каза ўступіла ў спрэчку!
— Я змагла нават авечку!
Не ўстрымаўся тут мядзведзь:
— Хопіць вам ужо гудзець! Паглядзіце на
мяне ўсе:
Я
дужэйшы самы ў лесе!
Вось
вялізны тэты камень
Падыму я перад вамі!
— Не хваліся лепей, Мішка,
— Выйшаў грозны зубр з зацішку.
— Каб пакончыць
тэту спрэчку,
Скіну плот вялізны ў рэчку!
Толькі зубра ўжо ў бары
I
не слухалі звяры:
— Я
дужэй!
— А я ўдвая!
— Не,
няпраўда, я!
-Я!
-Я!
Так
раўлі яны — аж змоклі,
Ды раптоўна ўсе замоўклі:
Між травы якраз памалу
Тут
мурашка прапаўзала.
На спіне без крыку й гулу
Доўгі сук яна цягнула.
Ну, а ён — няма цяжэй —
За
яе ў сем раз даўжэй!
Тут звяроў такі ўзяў сорам
Неўпрыкметку разышліся
I дадому падаліся.
I ніколі з той пары
Не спрачаюцца звяры.
К. Цвірка.
|
|
Комментариев нет:
Отправить комментарий