воскресенье, 24 февраля 2019 г.

Урок 17. Я і мае спарвы. На пошце. 

Настачка

Настачка сустрэла паштальёнку. Павіталася. Узяла газету. Паштальёнка выцерла далонню спацелы лоб.
     Цётка Марына, вам, пэўна, цяжка сумку насіць?
     Ды ўжо ж, нялёгка.
     Дык чаму гэтулькі газет у вас?
     Людзі выпісваюць. Многа чытаюць. Больш ведаць хочуць.
     Можна, я вам памагаць буду?
   Чым жа ты мне, дачушка, паможаш? Сумка цяжкая, не для тваіх плячэй.
   Я пайду разам з вамі. Вы ў адзін дом панесяце газету, я — у другі. Скончым хутчэй — і вам лягчэй будзе.
     Набярэшся клопату, дзіцятка. Ногі адаб’еш.
     Нічога.
I яны пайшлі разам. Цётка Марына ў адзін дом, Настачка — у другі.
За паўгадзіны ўвесь пасёлак абышлі. Хутка і добра. Адна бяда: у трох дамах паштовыя скрынкі былі прыбіты высока. Настачка не магла да іх дастаць.
   А ты і сапраўды добра мне памагла, — сказала на развітанне цётка Марына. — Дзякуй, памочніца!
3 таго часу Настачка кожны дзень прыходзіць да мосціка, што ў канцы пасёлка, сустракае цётку Марыну.
У пасёлку дзяўчынку пачалі зваць паштальёначкай. Настачка вельмі ганарылася гэтым.
   Мне толькі газета сёння, паштальёначка? — пыталіся ў адным доме.
     Ага. Затое цікавая, — адказвала яна і чырванела.
     Настачка, пісьма няма? — пыталіся ў другой хаце.
     ІІішуць, — жартавала Настачка. Гэтак жа, як і цётка Марына.
Асабліва радасна сустракала Настачку старая настаўніца. Паш­тальёначка ахвотна заходзіла да яе.
Але ў панядзелак у тэты дом нічога не было.
    Цётка Марына, чаму настаўніцу мінаем? Ганну Сцяпанаўну?
    Сёння газета яе выхадная, пісем і часопісаў няма.
Шкада стала Настачцы Ганну Сцяпанаўну.
  Сядзіць недзе яна, думае: «Не прыйшла паштальёначка. Паленавалася». Можа...
Дзяўчынка аж прыпынілася ад нечаканай думкі.
Калі з поштай управіліся, цётка Марына пайшла дадому. А Настачка пабегла за пасёлак, у поле. Туды, дзе квітнеў лён і налівалася збажына.
Кветкі нібы самі плылі насустрач. Ірві колькі хочаш!
У тэты дзень настаўніца знайшла ў сваёй паштовай скрынцы невялічкі букет палявых кветак. Ганна Сцяпанаўна асцярожна выняла букет, паднесла да твару. I твар яе нібы памаладзеў, асвяціўся добрай, шчаслівай усмешкай.
Д. Слаўковіч.

Комментариев нет:

Отправить комментарий