воскресенье, 24 февраля 2019 г.

Урок 18. Я і навакольны свет. Надвор'е. З'явы прыроды.

Пухнацік

Ён нарадзіўся свежым ранкам. Сярод цяжкіх валуноў бруілася імклівая і неспакойная рачулка. Яе халодная празрыстая вада так білася аб каменне, што драбнюткія пырскі высока ляцелі ўгору, кружыліся ў паветры і павольна асядалі... 3 гэтых пырскаў ён і нарадзіўся. Бялюткі, кучаравы, з тоўстымі шчочкамі... Толькі з’явіўся на свет і адразу ж адчуў, што ўмее лятаць.
1 ён паляцеў хутчэй да блакітнага неба і яснага сонца. Ляцеў, ляцеў, аж раптам бачыць — нехта вялізны і сівы. Вісіць нерухома, быццам дрэмле... Падплыў, прывітаўся:
    Добрай раніцы, дзядзечка волат!
Той расплюшчыў старэчыя выцвілыя вочы і адказвае:
    Добрай раніцы... Толькі я не волат. Я — стары дзед Туман.
  А я яшчэ не ведаю, хто я і як мяне завуць ... Толькі  цяпер нарадзіўся... Ля рэчкі...
  Ты маленькае воблачка, — сказаў дзядуля Туман. — А завуць — Пухнацік.
  Я лятаць ужо ўмею, пахваліўся Пухнацік. — Як нарадзіўся, так і паляцеў адразу... Вось як!
  Усе воблачкі лятаюць, — паблажліва ўсміхнуўся дзядуля Ту­ман. — Яны ўвесь час падарожнічаюць па небе.
    Па небе?! — усклікнуў Пухнацік. — I я таксама буду?
   I ты пабываеш у розных мясцінах, шмат чаго ўбачыш... Толькі памятай, — з перасцярогай загаварыў дзядуля Туман, — ты ніколі не павінен плакаць... Ніколі! Hi ад крыўды, ні ад жалю... Як толькі заплачаш — знікнеш. Растанеш у небе, і цябе больш не будзе... Зразумеў?
    Ага... Ані слязінкі ніколі ў мяне не капне.
    Ну, бывай, Пухнацік... Шчаслівай табе дарогі!
Падзякаваў Пухнацік дзядулю Туману за добрую параду і паляцеў далей. Гарэза Ветрык адразу ж падхапіў яго і панёс высока над зямлёй.
Азірнуўся Пухнацік па баках. Неба чыстае, ані воблачка...
    Дзе ж мае брацікі? уздыхнуў ён.
Плыў ён, плыў — бачыць: ляціць нехта ўверсе. Таксама белы, так­сама з хвастом, а на галаве — нібы піка чырвоная. Пухнацік — за ім.
    Ты воблачка?
    Не, не воблачка.
    Дык хто ж ты?
    Проста бусел...
    Дык, можа, ты мой брацік?
    Я ж сказаў, што бусел я. Птушка. А ты — воблачка.
Бусел паляцеў. Пухнацік зноў застаўся адзін. А ў небе, як на тую бяду, ні хмурынкі. Спякота...
Шукаў, шукаў Пухнацік сваіх брацікаў, аж раптам бачыць скала ўнізе, а на схіле той скалы ляжыць маленькае белае воблачка.
   Ды тэта ж і ёсць мой брацік! узрадаваўся Пухнацік, хуценька апусціўся, падплыў бліжэй і бачыць, што брацікаў тут вельмі многа. Усе малюсенькія, з жоўтымі тварыкамі, з белымі пялёсткамі. У кожнага зялёненькая тонкая ножка. Стаяць яны адзін ля аднаго, галоўкі журботна апусцілі.
   Добры дзень, брацікі, — прывітаўся ГІухнацік. — Хто ж вас пакрыўдзіў? Чаго вы такія сумныя?
   Мы рамонкі, — адказала адна кветка. — Ветрык нас прынёс сюды, у гэтую пустыню, калі мы яшчэ насеннем былі. Мы прараслі, а цяпер во даводзіцца паміраць.
    Чаму?
   Дожджыку няма, зямля сухая, а мы піць хочам...
  Піць, піць... танюсенькімі галасочкамі падхапілі астатнія рамонкі.
    Не трэба плакаць, бо вы растаць можаце...
    Піць, піць...
   Ну, брацікі мае, ну, не плачце, калі ласка, бо і я заплачу, а мне нельга, — пачаў суцяшаць Пухнацік. — Скажыце, дзе той дожджык, — я яго знайду.
   Дожджык бывае, калі воблачкі плачуць, — адказалі рамонкі і зноў журботна і жаласліва схіліліся над парэпанай ад спякоты зямлёй сваімі белымі пялёсткамі. I Пухнацік заплакаў. Так шкада яму стала белых рамонкаў, што ён забыўся пра папярэджанне дзядулі Тумана. Паліліся з яго кропелькі чыстай вадзіцы, кропелькі дажджу... Напіліся рамонкі ўдосталь, павесялелі, расправілі свае пялёсткі.
А Пухнацік? Не, ён не знік. Ён ператварыўся ў лёгкую белую смугу над рамонкамі і ў кропелькі празрыстай расы, што нават у самую спёку блішчаць на пялёстках кветак...
Той, хто робіць добрае, — ніколі не знікае.
                                                                А. Дудараў

Комментариев нет:

Отправить комментарий