Урок 14. Я і мае справы. У доме (хаце).
Чароўны прасік
Жыў-быў прасік. Тоўсценькі такі. Зверху чырвоны, як пажарная машына, а спадыспаду белы-белы як снег. Цэлымі днямі
ляжаў ён у шафе на палічцы, быццам нічога не ўмеў
рабіць. Не любілі яго цацкі, нават
пасміхаліся.
— Прасік-гультасік, пойдзем пагуляем у футбол! — пакліча, бывае, мячык.
— Я
не ўмею, — адказвае прасік.
— Абібок, чырвоны бок, давай песні спяваць,
— кажа дудачка і пачынае выводзіць вясёлую мелодыю.
Прасік адварочваецца ад яе і ціха бубніць:
— Я
не ўмею дудзець.
— А можа са мной — скок-скок
у агарод? — запрашае завадная курка.
— Не
буду я скакаць з табой, — злуецца прасік. Яму
нават крыўдна: хіба не ведае курка, што ў яго няма ног?
Можа, і па сённяшні дзень не любілі б цацкі таўстуна, каб не адзін выпадак.
Засталася
аднойчы ў пакоі лялька Жанна. Сядзіць адна на падаконніку і плача.
— Чаго
ты плачаш? — спытаўся ў яе з палічкі
прасік.
— Як
жа мне, прасік, не плакаць? Усе на вуліцы гуляюць, а я — дома.
— Чаму
ж ты не ідзеш?
— У
мяне сукенка мокрая. Я ў ваду ўпала!
— яшчэ мацней заплакала Жанна.
— Супакойся, я
памагу тваёй бядзе. — ІІрасік надзьмуўся, яшчэ больш пачырванеў: — Давай тваю сукенку.
Жанна
падала прасіку мокрую сукенку.
— А
зараз, — папрасіў ён, — уключы вось гэтую вілачку ў гэтую разетку.
Лялька
так і зрабіла. Прасік спрытна кульнуўся на ляльчына ўбранне і давай разгладжваць. Шыпіць, аж
пара з-пад яго ідзе.
Праз
некалькі хвілін ён спыніўся
і сказаў:
— На,
бяры! Толькі выключыць мяне не забудзься!..
Сукенка
была такая прыгожая, нібы з магазіна.
— Дзякуй табе, прасік! — узрадавалася лялька.
Яна
надзела сукенку, пабегла
да цацак і расказала, які выдатны майстар чырвоны
прасік.
3 таго часу ніхто не крыўдзіў яго. Усе ведалі, што прасік
умее рабіць цуд, якога не зробяць ні мячык, ні
дудачка, ні завадная курка.
У. Ліпскі.
|
Дзякуй за дапамогу!
ОтветитьУдалитьТолькi прасiк у падручнiку ciнi)