Урок 9. Я і мая сям'я. Асабістая гігіена
Лясная
аптэка
“Тук-тук-тук” –
Пастукаў дзяцел.
-
Калі ласка,
-
Адчыняйце!..
Захварэў
Мой сын маленькі-
І яму патрэбны
Лекі.
Ён тры дні
Ляжыць у ложку,
Бо сабе
Параніў ножку.
Дрэнна спіць,
Не есць нічога.
Нам патрэбна
Дапамога!
— Не хвалюйся,
Бедны Дзяцел!
Будзе лётаць
Сын па хаце.
Мазь ад ранаў
I бінты
Уратуюць
Ад бяды!..
Так аптэкаркі-вавёркі
Саладзілі
Смутак горкі.
Птах панёс
Дамоў з аптэкі
Словы шчырыя
I лекі.
А пасля
Прыйшоў Мядзведзь:
— Мой жывот
Пачау балець.
Я, відаць,
Унашым лесе
Зноў малінаю
Аб'еуся...
— Трэба, Мішка,
Ведаць меру
I такому
Кавалеру.
Ты не хмурся
I не злуйся,
А настоем
Пачастуйся!
Мішка лекі
Праглынуу —
І дадому сігануў.
I зароу ён,
Ідучы:
— Дзякуй,
Добрыя урачы!..
На парозе —
Шэры Воук.
Ён зубамі
Шчоўк ды шчоўк.
— Я да вас
Сюды прыйшоў
Па лякарства
Для зубоў.
Дома... зайцам
Падавіўся! —
Воўк ад болю
Пакрывіўся.
— Нашы лекі
Толькі лечаць.
Нашы лекі
Не калечаць!..
Зайца
Выпусці на волю!
А не то
Памрэш ад болю..
— Добра, добра!
Я гатовы
На любыя
Вашы ўмовы!.. —
Воўк панёсся
Без аглядкі —
Замільгалі
Толькі пяткі...
І ў жыцці,
Не толькі ў казках,
Лечаць нас –
Спагада, ласка.
А ваўчыная
Варожасць
Анідзе не дапаможа! У . Мазго
Комментариев нет:
Отправить комментарий