Урок 7. Я і мая сям'я. мая кватэра
Лятаючае крэсла
Жыло-было ў дзеда крэсла.
Аднойчы прыйшоў і сеў у яго Антонік. Крутнуўся улева, крутнуўся ўправа і, о цуд, нечакана для самога сябе закрычаў:
— Бывай, дзед!.. Лячу, падымаюся ў неба!
Дзед толькі паспеў перадаць
унуку тэлефонную трубку, папрасіў:
— Звані!.. Расказвай, што ўбачыш...
— Чакай, дзед!.. Я вярнуся!..
Рантам крэсла з Антошкам
паднялося ўверх. Акно перад ім адчынілася. Чароўны паветраны карабель павольна
паплыў над горадам.
Дзед занепакоіўся. Ухапіў тэлефон, спытаў:
— Ало!.. Антошка, як адчуваеш сябе? Што наўкол бачыш?..
— Ало, ало!.. На сувязі крэсла і лётчык Антон. Пада мною – вялізны горад, у
якім мы жывём...
— Які ён?! — ускрыкнуў дзед. — Я ніколі не бачыў свой горад з вышыні.
— Дык ведай, дзед, у нашым горадзе вуліцы што стужкі. На іх поўзаюць
мурашы...
Дзед зірнуў у акно. Па вуліцы
якраз рухаліся легкавушкі, аўтобус, тралейбус. Дзед падумаў: «Калі гэтыя машыны
падаліся Антошку мурашамі, то ён вельмі высока падняўся».
— Антонік, а.то!.. Табе не страшна там? — спытаў дзед.
— Мне вельмі цікава!
— Ляці дамоў, - папрасіў дзед. - Твае мама і тата хутка вернуцца з тэатра.
Што я ім скажу?
— Я паспею, дзед... Весь толькі злятаю на Венеру...
— Куды, куды? — напалохаўся дзед.
— На планету Венеру! Туды яшчэ ніхто не лятаў. Я буду першым венерцам! —
зарагатаў Антонік.
— Ало, Антонік! — выходзіў дзед на новую сувязь з крэслалётчыкам. — Дзе ты
цяпер?..
— Я ужо на Венеры, дзед!.. Тут вельмі прыгожа!..
— Хутчэй расказвай!..
— Планета ўся блакітная... Пачынаю маляваць яе карту...
— Малюй і расказвай!
— Тут, дзед, усе назвы пачынаюцца з
літары «В». Адкажы што гэтапа-венерынаму азначае; васейн, варога,
вэлевізар, вашына?..
Дзед выканаў заданні, папрасіў:
— Лячу ўжо, унучак, дамоў.
— Слухаюся!.. — адказаў унук. — Уключаю снускны матор. Праз некалькі хвілін
и шчаслівы Антонік злез з крэсла-круцёлкі, прыцмокнуў языком:
— Ну, дзед, чароўны ў цябе лятаючы карабель!
А калі дамоў вярнуліся тата,
Антонік увесь вечар расказваў ім, як лятаў на Венеру, якія дзівосы бачыў там. Прыдумляў цяжкія заданні
для дарослых:
— Скажыце, як будуць па-нашаму іх словы: варожанае, вырк, вукерка?.. А вы,
сябры, здагадаліся, што гэта?
(Паводле У. Ліпскага).
Комментариев нет:
Отправить комментарий