Урок 3. Я і мая школа. Вучэбныя рэчы
Чаму пачырванеў
Уладзік?
У класе ціха-ціха. У другакласнікаў
урок малявання. Учора яны хадзілі з настаўніцай у лес, а сення Ніна
Пятроўна сказала, каб кожны намаляваў тое, што яму больш спадабалася
ў лесе.
Вадзіку спадабаўся грыб мухамор. Ен
стаяў пад дрэвам у вялікім чырвоным капялюшы.
А Вадзікава суседка Верачка намалявала
рабіну і цяпер прыбірае яе ў чырвоныя каралі. Яна так захапілася
работай, што нават высунула кончык языка. Але вось бяда: не паспела
Верачка намаляваць і паловы караляў, як раптам зламаўся яе чырвоны
аловак.
- Вадзік, дай
мне сваю тачылку, у мяне аловак зламаўся, - папрасіла Вера свайго суседа.
- А дзе твая? –
строга спытаў хлопчык.
- У мяне няма.
- Чаму ж ты мне
пра гэта ўчора не сказала? Я б табе сваю старую прынес. Яна крыху ступілася,
але аловак яшчэ затачыць можна. Заўтра я табе яе прынясу.
- Мне трэба
зараз, а не заўтра, - пакрыўдзілася Верачка.
- А дзе ж я табе
зараз яе вазьму? Яна ж у мяне дома засталася.
- Дык у цябе ж
вунь новая ляжыць, - сказала Верачка.
- Э, не! –
пакруціў галавой Уладзік. – Новую я табе не дам. Калі я пачну даваць яе
ўсім, яна хутка ступіцца, - і ен схаваў тачылку ў пенал.
- Жмінда!
– сказала Верачка і заплакала.
- Верачка, чаго
ты плачаш? – запыталася настаўніца?
- Мой чырвоны
аловак зламаўся… Чым жа я цяпер ягадкі намалюю на сваей рабіне? – усхліпнула
дзяўчынка.
Настаўніца абвяла вачыма
прыціхлы клас і запытала:
-Дзеці, хто
можа даць Верачцы свой чырвоны аловак?
І не паспела яна сказаць гэта, як да
Верачкі з усіх бакоў пацягнуліся рукі з алоўкамі. Кожны хацеў дапамагчы
Верачцы.
Толькі адзін Уладзік нічога не чуў
і не бачыў. Ен схіліўся над сваім малюнкам, а вушы яго раптам
сталі чырвоныя – чырвоныя.
Я. Бяганская
Комментариев нет:
Отправить комментарий