вторник, 30 октября 2018 г.

Урок 10. Я і мая сям'я. Адзенне і абутак

Вось дык прагулка!

Сціхла завіруха,
Сонца пасвятлела.
Пахадзіць на лыжах
Янку закарцела.
Нацягнуў хлапчына
Пару нагавіцаў,
Кофту, цёплы світар,
Каб не прастудзіцца,
Пінжачок таксама,
А наверх — дублёнку,
Да ўсяго дабавіў
Шапку, шаль, валёнкі.
Янка стаў на лыжы
(«Ну й дзянёк -
уцеха!»)
I на лес ад дома
Ён пайшоў-паехаў.
Доўга шоў ці мала,
Як дайшоў да лесу,
На суку дубовым
Цёплы шаль павесіў.
Ды няма ратунку:
Млеюць ногі, плечы —
Небараку душна,
Быццам ён у печы.
Янка разамлелы
I дублёнку скінуў,
I пінжак,
Зняў лыжы
Змучаны хлапчына.
Адпачыў, адзеўся,
Ледзь адолеў стому, —
Лыжы ўзяў на плечы
I пабрыў дадому.
Васіль Жуковіч.

Комментариев нет:

Отправить комментарий