Урок 6. Я і мая сям'я. Мае сваякі
Хто каго павінен слухацца?
Валерык гуляў на двары. Раптам яго паклікала мама i кажа:
– Сынок, я схаджу да цёткі Ганны,
а ты пабудзь з Лідай у хаце. Толькі, глядзі, слухайся яе.
– А чаму я павінен яе слухацца? –
спытаў Валерык.
– Таму што яна большая, –
адказала маці. – Меншыя заўсёды слухаюцца большых.
Калі маці выйшла з хаты, Валерык стаў на табурэтку,
паклікаў сястру i пытае:
– Ліда, хто з нас большы?
Сястра паглядзела на брата i
ўсміхнулася:
– Вядома, ты.
Валерык саскочыў з табурэткі i весела крыкнуў:
– Калі я большы, то ты павінна слухацца мяне: пільнуй
хату, а я пабягу гуляць.
П. Рунец
Дзед Францішак і інтэрнэт
У сястрычак Лены і Юлькі радасць
– пасля доўгіх угавораў да іх прыехалі дзед Францішак і бабуля Рэня. (Пакажыце
малюнак).
І вось ужо амаль месяц дзед з
бабуляй на новым месцы. Мама з татам, Лена з Юлькай з усіх сіл стараюцца, каб
яны не маркоціліся. А яны толькі пра свій хутар і гавораць, бядуюць, што кінулі
бацькаўшчыну. Шкада сямейнікам і дзеда, і бабулю Рэню.
Думалі-думалі Ленка з Юлькай, як
дзеда з бабуляй ад смутку ратаваць. Лднойчы пры дзеду Францішку ўключылі
камп'ютар. Дзед спачатку здалёк назіраў, як дзяўчаткі гуляюць, а тады бліжэй
падсеў.
Пасля Лена і Юлька ўвайшлі ў
інтэрнэт. Сталі набіраць тое, што дзеду цікава: і пра вайну, і пра горад, у
якім другая дачка жыве. Калі ж у сусветным Сеціве зиайшлі звесткі пра родны
хутар, дзед вохкнуў:
— Ну і разумны гэты камп'ютар! I адкуль ён усё ведае?! (Пакажыце малюнак.)
Назаўтра толькі і гаворкі было
што пра інтэрнэт.
Цяпер дзед Францішак асвойвае
камп'ютар. Дзяўчаткі вучаць карыстапца электроннай поштай, каб дасылаць допісы
ўнукам, якія жывуць далёка. Цешыцца дзед і абяцае бабулі:
— Навучуся сам усяму — і цябе навучу! (Пакажыце малюнак.)
Пакрысе за новым заняткам туга
па родным хутары ў дзеда і бабулі змянілася на мары пра цёплыя далі, калі можпа
будзе праведаць сваю хатку. Япы сталі прызвычайвацца на новым месцы і ўрэшце
сказалі, што не так тут і кепска...
Якраз пра гэта дзед Францішак
напісаў ліст дачцэ і адправіў яго па электронпай пошце.
(Паводле А. Масла).
Комментариев нет:
Отправить комментарий