вторник, 30 октября 2018 г.

Урок 5. Я і мая школа. Вучэбныя заняткі

Якая літара лепшая
      Сустрэліся Варанятка і Верабейка, заспрачаліся, якая літара лепшая.
Верабейка напісаў “ч” і сказаў:
-  Гэта літара мне нават спяваць дапамагае. Паслухай: чык-чы-рык, чык-чы-рык.
-  А скажы, што твая літара лепшая, напрыклад за літару “а”, - наступала Варанятка.
-  Не ведаю, як даказаць, - засмуціўся Верабейка.
       Бег як раз Шпачок, пачуў іх спрэчку і кажа:
-   Есць месяц, назва якога пачынаецца з літары “ч”. Не было б гэтай літары – не было б і месяца.
-   Гэты месяц “чэрвень” – здагадаўся Верабейка.  А шпачок працягваў:
-   З літары “ч” пачынаецца слова “часопіс”, Без гэтага слова мы б не ведалі беларускага часопіса “Вяселка”.
-   Але ж у слове “часопіс” есць і літара “а”, - сказала Варанятка. – Не было б літары “а”, не было б і гэтага слова.
-   Навошта тады спрачацца? – сказаў Шпачок. – Няма лепшай літары, няма горшай. Усе патрэбныя – ад “а” да “я”.
  А. Якімовіч

Комментариев нет:

Отправить комментарий