Урок 12. Я і мае сябры. Гуляем разам
Дзе жыве рэха?
Узяліся дзеці за рукі і пайшлі
ў лес. Ідуць — песенькі спяваюць, а як
дайшлі, захацелі ў хованкі пагуляць.
Завязалі Аліку вочы хусцінкай і
чакаюць стаяць, пакуль усе не схаваюцца. Дзеці кінуліся ўрассыпную па лесе.
Міколка так пабег, толькі дрэвы
ды кусты замільгалі. Раптам спа- тыкнууся аб корань дрэва і ўпаў. Падняўся, хоп
за лоб, а на ім — гузак. Баліць! Хацеў Міколка заплакаць, аж глядзіць: сядзіць
побач з коранем дрэва вялікі прыгожы грыб. Нечакана грыб расплюшчыў вочкі і
падміргнуў Міколку:
— Баліць?
— Ага, — азваўся Міколка і забыўся,
што хацеў заплакаць.
— Давай знаёміцца, — прапанаваў грыб. — Мяне Баравіком завуць.
— А я — Міколка.
— Ты што ўмееш рабіць? — спытаў Баравік.
— Гуляць з цацкамі. Тэлевізар глядзець. Бегаць...
— Бегаць, бачу, умееш. Ледзь мне капялюш не знёс. Хочаш, навучу на дудачцы іграць?
- Хачу.
— Ну дык глядзі ды слухай.
Баравік выняў з-пад капелюша
тоўсценькую трубачку з бліскучымі гузікамі. Пакруціў яе ў руках, пагладзіў, а
потым прыклаў вузенькім канцом да рота. Дудачка заспявала. Пад музыку
прыскакалі конікі, прыляцелі божыя кароукі, матылькі, прыпаўзлі мурашы. Яны
пачалі падпяваць. А як зайграў Баравік весялейшую музыку, лясныя жыхары ў скокі
пусціліся. Міколка зусім забыўся пра свой гузак і ледзь сам не пачаў танца-
ваць. Але тут Баравік перастаў іграць і спытаў:
— Падабаецца мая музыка?
— Вельмі!
— Дык бяры дудачку ды іграй.
Узяў Міколка цудоўную дудачку,
усё-усё зрабіў, як Баравік: пакруціў у руках, пагладзіў, прыклаў вузенькім
канцом да вуснаў, надзьмуўся. Але дудачка маўчала. Міколка разгубіўся. Пачаў
дзьмуць мацней. Твар зрабіўся чырвоны, вочы — вялікія, а музыкі— зноў не
чуваць.
— Нічога, Міколка, не бядуй, — сказаў Баравік. — Калі хочаш што- небудзь
зрабіць, трэба вельмі-вельмі таго захацець.
— Я вельмі-вельмі хачу навучыцца прыгожа дудзець!
— Дык няхай мая дудачка будзе табе падарункам, — сказау Баравік. — А яшчэ
даю табе нашу лясную кніжку-маляванку.
— А што ў ёй?
— О! Яна раскажа пра кожнае лясное дрэва, пра кожную травінку і ягадку.
Ведае усё пра нашу грыбную сям'ю. Пра птушак, звяроў, якія жывуць у лесе.
— Хачу паслухаць гэтую кніжку, — пачаў прасіць Міколка.
— Яна ж не радыё, якое ўключыў і слухай, — таямніча адказаў Баравічок. —
Для таго каб гэтая кніжка загаварыла, трэба ўмецт назіраць, умець слухаць
лясныя гукі.
Грыб склаў рукі лодачкай, паднёс
іх да рота і крыкнуў: «Э-ге-гей! Нехта за дрэвамі адгукнуўся.
— Вой, хто там? — здзівіўся Міколка.
— Лясное рэха.
— А якое яно? Дзе жыве?
— I пра тэта раскажа табе кніжка-маляванка, калі навучышся яе разгадваць.
Баравік прайшоўся пад яліну,
разгроб шыгалле.
— Бачыш, хто тут жыве?
— Бачу, але не ведаю, як назваць.
— Тэта лісічкі — мае сястрычкі.
Нагнуўся Міколка, пагладзіў
жоўтыя брылькі. Пайшлі далей. Баравік расказваў пра свае загадкавае лясное
царства. А Міколка нёс яго падарункі — дудачку і кніжку-маляванку — і вельмі
радаваўся, што спаткаўся ў лесе з Баравіком.
Яму ужо не хацелася хавацца ад
дзяцей. Не мог дачакацца той хвіліны, калі сустрэнецца з імі і раскажа пра свае лясныя адкрыцці.
(У.Ліпскі).