вторник, 30 октября 2018 г.

Урок 12. Я і мае сябры. Гуляем разам

Дзе жыве рэха?
      Узяліся дзеці за рукі і пайшлі ў  лес. Ідуць — песенькі спяваюць, а як дайшлі, захацелі ў хованкі пагуляць.
     Завязалі Аліку вочы хусцінкай і чакаюць стаяць, пакуль усе не схаваюцца. Дзеці кінуліся ўрассыпную па лесе.
      Міколка так пабег, толькі дрэвы ды кусты замільгалі. Раптам спа- тыкнууся аб корань дрэва і ўпаў. Падняўся, хоп за лоб, а на ім — гузак. Баліць! Хацеў Міколка заплакаць, аж глядзіць: сядзіць побач з коранем дрэва вялікі прыгожы грыб. Нечакана грыб расплюшчыў вочкі і падміргнуў Міколку:
— Баліць?
— Ага, — азваўся Міколка і  забыўся, што хацеў заплакаць.
— Давай знаёміцца, — прапанаваў грыб. — Мяне Баравіком завуць.
— А я — Міколка.
— Ты што ўмееш рабіць? — спытаў Баравік.
— Гуляць з цацкамі. Тэлевізар глядзець. Бегаць...
— Бегаць, бачу, умееш. Ледзь мне капялюш не знёс. Хочаш, навучу на дудачцы іграць?
- Хачу.
— Ну дык глядзі ды слухай.
     Баравік выняў з-пад капелюша тоўсценькую трубачку з бліскучымі гузікамі. Пакруціў яе ў руках, пагладзіў, а потым прыклаў вузенькім канцом да рота. Дудачка заспявала. Пад музыку прыскакалі конікі, прыляцелі божыя кароукі, матылькі, прыпаўзлі мурашы. Яны пачалі падпяваць. А як зайграў Баравік весялейшую музыку, лясныя жыхары ў скокі пусціліся. Міколка зусім забыўся пра свой гузак і ледзь сам не пачаў танца- ваць. Але тут Баравік перастаў іграць і спытаў:
— Падабаецца мая музыка?
— Вельмі!
— Дык бяры дудачку ды іграй.
     Узяў Міколка цудоўную дудачку, усё-усё зрабіў, як Баравік: пакруціў у руках, пагладзіў, прыклаў вузенькім канцом да вуснаў, надзьмуўся. Але дудачка маўчала. Міколка разгубіўся. Пачаў дзьмуць мацней. Твар зрабіўся чырвоны, вочы — вялікія, а музыкі— зноў не чуваць.
— Нічога, Міколка, не бядуй, — сказаў Баравік. — Калі хочаш што- небудзь зрабіць, трэба вельмі-вельмі таго захацець.
— Я вельмі-вельмі хачу навучыцца прыгожа дудзець!
— Дык няхай мая дудачка будзе табе падарункам, — сказау Баравік. — А яшчэ даю табе нашу лясную кніжку-маляванку.
— А што ў ёй?
— О! Яна раскажа пра кожнае лясное дрэва, пра кожную травінку і ягадку. Ведае усё пра нашу грыбную сям'ю. Пра птушак, звяроў, якія жывуць у лесе.
— Хачу паслухаць гэтую кніжку, — пачаў прасіць Міколка.
— Яна ж не радыё, якое ўключыў і слухай, — таямніча адказаў Баравічок. — Для таго каб гэтая кніжка загаварыла, трэба ўмецт назіраць, умець слухаць лясныя гукі.
     Грыб склаў рукі лодачкай, паднёс іх да рота і крыкнуў: «Э-ге-гей! Нехта за дрэвамі адгукнуўся.
— Вой, хто там? — здзівіўся Міколка.
— Лясное рэха.
— А якое яно? Дзе жыве?
— I пра тэта раскажа табе кніжка-маляванка, калі навучышся яе разгадваць.
     Баравік прайшоўся пад яліну, разгроб шыгалле.
— Бачыш, хто тут жыве?
— Бачу, але не ведаю, як назваць.
— Тэта лісічкі — мае сястрычкі.
     Нагнуўся Міколка, пагладзіў жоўтыя брылькі. Пайшлі далей. Баравік расказваў пра свае загадкавае лясное царства. А Міколка нёс яго падарункі — дудачку і кніжку-маляванку — і вельмі радаваўся, што спаткаўся ў лесе з Баравіком.
     Яму ужо не хацелася хавацца ад дзяцей. Не мог дачакацца той хвіліны, калі сустрэнецца з імі і  раскажа пра свае лясныя адкрыцці.
(У.Ліпскі).

Урок.11. Я і мае сябры Знаёмімся з сябрамі

Коцік Петрык і мышка.

 Аднаго разу коцік Петрык захацеў мышку злавіць. Ён быў яшчэ маленькі, але чуў ад дарослых катоў, што яны заўсёды ловяць мышай. І Петрыку вельмі ж захацелася стаць хутчэй дарослым.
Пайшоў ён у гумно. Хадзіў сюды-туды — нікога няма. Раптам у кутку нешта зашамацела. Петрык скокнуў туды і ўбачыў маленькае зверанятка.
— Ты хто? — спытаў Петрык.
— Мышка.
— Вось ты мне і патрэбная.
— Навошта?
— Я не ведаю навошта, але ведаю, што катам трэба лавіць мышэй.
Мышка пасмялела і кажа:
— Каты ловяць мышэй, каб гуляць з імі ў ката і мышку. Хочаш, навучу цябе?
— Хачу, — сказаў коцік.
— Тады стань у куток, заплюшчы вочы і лічы да трох, а потым лаві мяне.
Спадабалася гульня Петрыку. Ён стаў у куток, заплюшчыў вочы, а калі далічыў да трох, мышкі было ўжо не дагнаць…
                                                                                                  Апрац. А. Якімовіча

Урок 10. Я і мая сям'я. Адзенне і абутак

Вось дык прагулка!

Сціхла завіруха,
Сонца пасвятлела.
Пахадзіць на лыжах
Янку закарцела.
Нацягнуў хлапчына
Пару нагавіцаў,
Кофту, цёплы світар,
Каб не прастудзіцца,
Пінжачок таксама,
А наверх — дублёнку,
Да ўсяго дабавіў
Шапку, шаль, валёнкі.
Янка стаў на лыжы
(«Ну й дзянёк -
уцеха!»)
I на лес ад дома
Ён пайшоў-паехаў.
Доўга шоў ці мала,
Як дайшоў да лесу,
На суку дубовым
Цёплы шаль павесіў.
Ды няма ратунку:
Млеюць ногі, плечы —
Небараку душна,
Быццам ён у печы.
Янка разамлелы
I дублёнку скінуў,
I пінжак,
Зняў лыжы
Змучаны хлапчына.
Адпачыў, адзеўся,
Ледзь адолеў стому, —
Лыжы ўзяў на плечы
I пабрыў дадому.
Васіль Жуковіч.

Урок 9. Я і мая сям'я. Асабістая гігіена

Лясная аптэка

“Тук-тук-тук” –
Пастукаў дзяцел.
-         Калі ласка,
-         Адчыняйце!..
Захварэў
Мой сын маленькі-
І яму патрэбны
Лекі.
Ён тры дні
Ляжыць у ложку,
Бо сабе
Параніў ножку.
Дрэнна спіць,
Не есць нічога.
Нам патрэбна
Дапамога!
— Не хвалюйся,
Бедны Дзяцел!
Будзе лётаць
Сын па хаце.
Мазь ад ранаў
I бінты
Уратуюць
Ад бяды!..
Так аптэкаркі-вавёркі
Саладзілі
Смутак горкі.
Птах панёс
Дамоў з аптэкі
Словы шчырыя
I лекі.
А пасля
Прыйшоў Мядзведзь:
— Мой жывот
Пачау балець.
Я, відаць,
Унашым лесе
Зноў малінаю
Аб'еуся...
— Трэба, Мішка,
Ведаць меру
I такому
Кавалеру.
Ты не хмурся
I не злуйся,
А настоем
Пачастуйся!
Мішка лекі
Праглынуу —
І дадому сігануў.
I зароу ён,
Ідучы:
— Дзякуй,
Добрыя урачы!..
На парозе —
Шэры Воук.
Ён зубамі
Шчоўк ды шчоўк.
— Я да вас
Сюды прыйшоў
Па лякарства
Для зубоў.
Дома... зайцам
Падавіўся! —
Воўк ад болю
Пакрывіўся.
— Нашы лекі
Толькі лечаць.
Нашы лекі
Не калечаць!..
Зайца
 Выпусці на волю!
А не то
Памрэш ад болю..
— Добра, добра!
Я гатовы
На любыя
Вашы ўмовы!.. —
Воўк панёсся
Без аглядкі —

Замільгалі
Толькі пяткі...
І ў жыцці,
Не толькі ў казках,
Лечаць нас –
Спагада, ласка.
А ваўчыная
Варожасць
Анідзе не дапаможа!        У . Мазго

Урок 8. Я і мая сям'я. Рэжым дня

Рэжым дня
Ганка,
Стась
I я — Марцін —
Мы раскажам вам аб тым,
Як жывём і дружым мы,
Як расцём мы дужымі,
Пачынаем дзень спачатку
Фізкультурнаю зарадкай.
Раз — налева.
Два — направа,
Крок наперад,
Крок назад.
Нават Стась маленькі жвава
Патрапляе з намі ў лад.
Ён стараецца, таму
I ўдаецца ўсё яму.
Каб не быць слабым і хмурым,
Не цурайся фізкультуры!
Эх, як весела бруіцца,
Льецца, булькае вадзіца.
Возьмем шчоткі — зубы тром
Беласнежным парашком.
З мылам мы пад кранам мыем
Рукі, вушы, твар і шыю.
Чыста мыцца — наша умова,
Той, хто чысты, — той здаровы.
За сталом утрох сядзім.
Мы з ахвотаю ядзім.
Нам заўсёды ўсё па густу:
Каша, бульба ці капуста.
— Я не буду... не хачу я... —
Слоў такіх ты не пачуеш.
За сталом у нас заўжды
Цішыня падчас яды.
Мы садоўніку старому
Пасабляем каля дому —
Сад у нас прыгожы:
На газонах
Мак чырвоны,
Ружы і гарошак;
Мы і дома пасабляем:
Я падлогу падмятаю,
Фартушок надзеўшы, Ганна
Мые кубачкі старанна.
Стась сваю работу знае —
Ён вазоны палівае.
Дзецям з працай трэба знацца,
Памагай бацькам у працы!
Дом вялікі. На двары
Шмат гуляе дзетвары, —
Весела заўсёды.
Разам з імі, як сябры,
Мы гуляем на двары,
Водзім карагоды.
Песня з намі неразлучна.
Падружыся з песняй гучнай!
Кнігі мы не забываем,
Кнігі ўважліва чытаем.
Перад кнігаю раскрытай,
Хоць яшчэ не знае літар,
За сталом сядзіць і Стась.
Ён малюнкі нам чытае,
Без памылкі разбірае,
Дзе шчупак, а дзе карась,
Дзе рабіна, дзе лаза,
Дзе рагатая каза.
Хочаш знаць усё і ўсіх —
Сябрам будзь цікавых кніг.
Вечар блізіцца — якраз
I канчаецца расказ.
Абяцанне мы стрымалі,
Пра сябе вам расказалі.
А цяпер пачуць цікава
I пра вас, пра вашы справы.
Гульні, дружбу і работу.
Спадзяёмся, вы з ахвотай
Нас, сябры, уважыце —
Пра сябе раскажаце.
А. Александровіч

Урок 7. Я і мая сям'я. мая кватэра

Лятаючае крэсла
      Жыло-было ў дзеда крэсла. Аднойчы прыйшоў і сеў у яго Антонік. Крутнуўся улева, крутнуўся ўправа і,  о цуд, нечакана для самога сябе закрычаў:
— Бывай, дзед!.. Лячу, падымаюся ў неба!
      Дзед толькі паспеў перадаць унуку тэлефонную трубку, папрасіў:
— Звані!.. Расказвай, што ўбачыш...
— Чакай, дзед!.. Я вярнуся!..
      Рантам крэсла з Антошкам паднялося ўверх. Акно перад ім адчынілася. Чароўны паветраны карабель павольна паплыў над горадам.
Дзед занепакоіўся. Ухапіў тэлефон, спытаў:
— Ало!.. Антошка, як адчуваеш сябе? Што наўкол бачыш?..
— Ало, ало!.. На сувязі крэсла і лётчык Антон. Пада мною – вялізны горад, у якім мы жывём...
— Які ён?! — ускрыкнуў дзед. — Я ніколі не бачыў свой горад з вышыні.
— Дык ведай, дзед, у нашым горадзе вуліцы што стужкі. На іх поўзаюць мурашы...
      Дзед зірнуў у акно. Па вуліцы якраз рухаліся легкавушкі, аўтобус, тралейбус. Дзед падумаў: «Калі гэтыя машыны падаліся Антошку мурашамі, то ён вельмі высока падняўся».
— Антонік, а.то!.. Табе не страшна там? — спытаў дзед.
— Мне вельмі цікава!      
— Ляці дамоў, - папрасіў дзед. - Твае мама і тата хутка вернуцца з тэатра. Што я ім скажу?
— Я паспею, дзед... Весь толькі злятаю на Венеру...
— Куды, куды? — напалохаўся дзед.
— На планету Венеру! Туды яшчэ ніхто не лятаў. Я буду першым венерцам! — зарагатаў Антонік.
— Ало, Антонік! — выходзіў дзед на новую сувязь з крэслалётчыкам. — Дзе ты цяпер?..
— Я ужо на Венеры, дзед!.. Тут вельмі прыгожа!..
— Хутчэй расказвай!..
— Планета ўся блакітная... Пачынаю маляваць яе карту...
— Малюй і расказвай!
— Тут, дзед, усе назвы пачынаюцца з  літары «В». Адкажы што гэтапа-венерынаму азначае; васейн, варога, вэлевізар, вашына?..
      Дзед выканаў заданні, папрасіў:
— Лячу ўжо, унучак, дамоў.
— Слухаюся!.. — адказаў унук. — Уключаю снускны матор. Праз некалькі хвілін и шчаслівы Антонік злез з крэсла-круцёлкі, прыцмокнуў языком:
— Ну, дзед, чароўны ў цябе лятаючы карабель!
     А калі дамоў вярнуліся тата, Антонік увесь вечар расказваў ім, як лятаў на Венеру, якія  дзівосы бачыў там. Прыдумляў цяжкія заданні для дарослых:
— Скажыце, як будуць па-нашаму іх словы: варожанае, вырк, вукерка?.. А вы, сябры, здагадаліся, што гэта?
(Паводле У. Ліпскага).

Урок 6. Я і мая сям'я. Мае сваякі

Хто каго павінен слухацца?
Валерык гуляў на двары. Раптам яго паклікала мама i кажа:
– Сынок, я схаджу да цёткі Ганны, а ты пабудзь з Лідай у хаце. Толькі, глядзі, слухайся яе.
– А чаму я павінен яе слухацца? – спытаў Валерык.
– Таму што яна большая, – адказала маці. – Меншыя заўсёды слухаюцца большых.
Калі маці выйшла з хаты, Валерык стаў на табурэтку, паклікаў сястру i пытае:
– Ліда, хто з нас большы?
Сястра паглядзела на брата i ўсміхнулася:
– Вядома, ты.
Валерык саскочыў з табурэткі i весела крыкнуў:
– Калі я большы, то ты павінна слухацца мяне: пільнуй хату, а я пабягу гуляць.
П. Рунец

Дзед Францішак і інтэрнэт
     У сястрычак Лены і Юлькі радасць – пасля доўгіх угавораў да іх прыехалі дзед Францішак і бабуля Рэня. (Пакажыце малюнак).
     І вось ужо амаль месяц дзед з бабуляй на новым месцы. Мама з татам, Лена з Юлькай з усіх сіл стараюцца, каб яны не маркоціліся. А яны толькі пра свій хутар і гавораць, бядуюць, што кінулі бацькаўшчыну. Шкада сямейнікам і дзеда, і бабулю Рэню.
   Думалі-думалі Ленка з Юлькай, як дзеда з бабуляй ад смутку ратаваць. Лднойчы пры дзеду Францішку ўключылі камп'ютар. Дзед спачатку здалёк назіраў, як дзяўчаткі гуляюць, а тады бліжэй падсеў.
    Пасля Лена і Юлька ўвайшлі ў інтэрнэт. Сталі набіраць тое, што дзеду цікава: і пра вайну, і пра горад, у якім другая дачка жыве. Калі ж у сусветным Сеціве зиайшлі звесткі пра родны хутар, дзед вохкнуў:
— Ну і разумны гэты камп'ютар! I адкуль ён усё ведае?! (Пакажыце малюнак.)
     Назаўтра толькі і гаворкі было што пра інтэрнэт.
     Цяпер дзед Францішак асвойвае камп'ютар. Дзяўчаткі вучаць карыстапца электроннай поштай, каб дасылаць допісы ўнукам, якія жывуць далёка. Цешыцца дзед і абяцае бабулі:
— Навучуся сам усяму — і цябе навучу! (Пакажыце малюнак.)
      Пакрысе за новым заняткам туга па родным хутары ў дзеда і бабулі змянілася на мары пра цёплыя далі, калі можпа будзе праведаць сваю хатку. Япы сталі прызвычайвацца на новым месцы і ўрэшце сказалі, што не так тут і кепска...
      Якраз пра гэта дзед Францішак напісаў ліст дачцэ і адправіў яго па электронпай пошце.
(Паводле А. Масла).

Урок 5. Я і мая школа. Вучэбныя заняткі

Якая літара лепшая
      Сустрэліся Варанятка і Верабейка, заспрачаліся, якая літара лепшая.
Верабейка напісаў “ч” і сказаў:
-  Гэта літара мне нават спяваць дапамагае. Паслухай: чык-чы-рык, чык-чы-рык.
-  А скажы, што твая літара лепшая, напрыклад за літару “а”, - наступала Варанятка.
-  Не ведаю, як даказаць, - засмуціўся Верабейка.
       Бег як раз Шпачок, пачуў іх спрэчку і кажа:
-   Есць месяц, назва якога пачынаецца з літары “ч”. Не было б гэтай літары – не было б і месяца.
-   Гэты месяц “чэрвень” – здагадаўся Верабейка.  А шпачок працягваў:
-   З літары “ч” пачынаецца слова “часопіс”, Без гэтага слова мы б не ведалі беларускага часопіса “Вяселка”.
-   Але ж у слове “часопіс” есць і літара “а”, - сказала Варанятка. – Не было б літары “а”, не было б і гэтага слова.
-   Навошта тады спрачацца? – сказаў Шпачок. – Няма лепшай літары, няма горшай. Усе патрэбныя – ад “а” да “я”.
  А. Якімовіч

Урок 4. Я і мая школа. Школьныя памяшканні                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                   Вяселы перапынак


У калідоры смех і рогат,
Хлопцы збіліся гурбой,
Выхваляюцца, як могуць,
Між сабой наперабой.
-Я злавіў язя такога,
Што пагрыз усю вуду
І хвастом мяне самога
Ледзь не скінуў у ваду…
-Бухаў вецер ураганам,
Грукатаў дзевяты вал.
Знесла хваляй капітана,
Ну, а я трымаў штурвал…
-Гэта што! – сказаў Якуб
                   Змураваў я цэлы клуб,
                   Ды вялізны такі,
                    Што яму стаяць вякі.
                    Да хлопцаў падбегла Света:
                   -Што зрабіла я за лета?
                   Памяркуйце, хіба мала?
                   З’ела поўны кошык я
                  Тых суніц, што назбірала
                  Цеця добрая мая.
                  Выдумляе кожны складна,
                 Ручайком цячэ расказ.
                 Ды звініць званок і ўладна
                 Кліча ўсіх дзяцей у клас.

                                           П.Макаль 

Урок 3. Я і мая школа. Вучэбныя рэчы

Чаму пачырванеў Уладзік?
         У класе ціха-ціха. У другакласнікаў урок малявання. Учора яны хадзілі з настаўніцай у лес, а сення Ніна Пятроўна сказала, каб кожны намаляваў тое, што яму больш спадабалася ў лесе.
         Вадзіку спадабаўся грыб мухамор. Ен стаяў пад дрэвам у вялікім чырвоным капялюшы.
         А Вадзікава суседка Верачка намалявала рабіну і цяпер прыбірае яе ў чырвоныя каралі. Яна так захапілася работай, што нават высунула кончык языка. Але вось бяда: не паспела Верачка намаляваць і паловы караляў, як раптам зламаўся яе чырвоны аловак.
- Вадзік, дай мне сваю тачылку, у мяне аловак зламаўся, - папрасіла Вера свайго суседа.
- А дзе твая? – строга спытаў хлопчык.
- У мяне няма.
- Чаму ж ты мне пра гэта ўчора не сказала? Я б табе сваю старую прынес. Яна крыху ступілася, але аловак яшчэ затачыць можна. Заўтра я табе яе прынясу.
- Мне трэба зараз, а не заўтра, - пакрыўдзілася Верачка.
- А дзе ж я табе зараз яе вазьму? Яна ж у мяне дома засталася.
- Дык у цябе ж вунь новая ляжыць, - сказала Верачка.
- Э, не! – пакруціў галавой Уладзік. – Новую я табе не дам. Калі я пачну даваць яе ўсім, яна хутка ступіцца, - і ен схаваў тачылку ў пенал.
Жмінда! – сказала Верачка і заплакала.
- Верачка, чаго ты плачаш? – запыталася настаўніца?
- Мой чырвоны аловак зламаўся… Чым жа я цяпер ягадкі намалюю на сваей рабіне? – усхліпнула дзяўчынка.
         Настаўніца абвяла вачыма прыціхлы клас і запытала:
-Дзеці, хто можа даць Верачцы свой чырвоны аловак?
    І не паспела яна сказаць гэта, як да Верачкі з усіх бакоў пацягнуліся рукі з алоўкамі. Кожны хацеў дапамагчы Верачцы.
     Толькі адзін Уладзік нічога не чуў і не бачыў. Ен схіліўся над сваім малюнкам, а вушы яго раптам сталі чырвоныя – чырвоныя.

 Я. Бяганская