Урок 17. Я і мае спарвы. На пошце.
Настачка
Настачка
сустрэла паштальёнку. Павіталася. Узяла
газету. Паштальёнка выцерла далонню спацелы лоб.
— Цётка
Марына, вам, пэўна, цяжка сумку насіць?
— Ды ўжо ж, нялёгка.
— Дык чаму гэтулькі газет у вас?
— Людзі выпісваюць. Многа чытаюць. Больш ведаць хочуць.
— Можна,
я вам памагаць буду?
— Чым
жа ты мне, дачушка, паможаш? Сумка цяжкая, не для тваіх плячэй.
— Я
пайду разам з вамі. Вы ў
адзін дом панесяце газету, я — у другі. Скончым
хутчэй — і вам лягчэй будзе.
— Набярэшся
клопату, дзіцятка. Ногі адаб’еш.
— Нічога.
I
яны пайшлі разам. Цётка Марына ў адзін дом, Настачка — у другі.
За паўгадзіны ўвесь пасёлак абышлі. Хутка
і добра. Адна бяда: у трох дамах паштовыя скрынкі былі прыбіты высока. Настачка не магла да іх дастаць.
— А
ты і сапраўды добра мне памагла, — сказала
на развітанне цётка Марына. — Дзякуй, памочніца!
3
таго часу Настачка кожны дзень прыходзіць да мосціка, што ў канцы
пасёлка, сустракае цётку Марыну.
У пасёлку дзяўчынку пачалі зваць паштальёначкай. Настачка вельмі ганарылася гэтым.
— Мне
толькі газета сёння, паштальёначка? — пыталіся ў адным доме.
— Ага.
Затое цікавая, — адказвала яна і чырванела.
— Настачка,
пісьма няма? — пыталіся
ў другой хаце.
— ІІішуць, — жартавала Настачка. Гэтак жа, як і цётка Марына.
Асабліва радасна сустракала Настачку старая настаўніца. Паштальёначка ахвотна заходзіла
да яе.
|
Але
ў панядзелак у тэты дом нічога не
было.
— Цётка
Марына, чаму настаўніцу мінаем? Ганну
Сцяпанаўну?
— Сёння
газета яе выхадная, пісем і часопісаў няма.
Шкада
стала Настачцы Ганну Сцяпанаўну.
— Сядзіць недзе яна, думае: «Не прыйшла паштальёначка. Паленавалася». Можа...
Дзяўчынка аж прыпынілася ад нечаканай думкі.
Калі з поштай управіліся, цётка
Марына пайшла дадому. А Настачка пабегла за пасёлак, у поле. Туды, дзе квітнеў лён і налівалася збажына.
Кветкі нібы самі плылі насустрач. Ірві колькі хочаш!
У тэты дзень настаўніца знайшла ў сваёй паштовай скрынцы невялічкі букет палявых кветак. Ганна Сцяпанаўна асцярожна
выняла букет, паднесла да твару.
I твар яе нібы памаладзеў, асвяціўся добрай, шчаслівай усмешкай.
Д. Слаўковіч.
|