вторник, 30 октября 2018 г.

Урок 3. Я і мая школа. Вучэбныя рэчы

Чаму пачырванеў Уладзік?
         У класе ціха-ціха. У другакласнікаў урок малявання. Учора яны хадзілі з настаўніцай у лес, а сення Ніна Пятроўна сказала, каб кожны намаляваў тое, што яму больш спадабалася ў лесе.
         Вадзіку спадабаўся грыб мухамор. Ен стаяў пад дрэвам у вялікім чырвоным капялюшы.
         А Вадзікава суседка Верачка намалявала рабіну і цяпер прыбірае яе ў чырвоныя каралі. Яна так захапілася работай, што нават высунула кончык языка. Але вось бяда: не паспела Верачка намаляваць і паловы караляў, як раптам зламаўся яе чырвоны аловак.
- Вадзік, дай мне сваю тачылку, у мяне аловак зламаўся, - папрасіла Вера свайго суседа.
- А дзе твая? – строга спытаў хлопчык.
- У мяне няма.
- Чаму ж ты мне пра гэта ўчора не сказала? Я б табе сваю старую прынес. Яна крыху ступілася, але аловак яшчэ затачыць можна. Заўтра я табе яе прынясу.
- Мне трэба зараз, а не заўтра, - пакрыўдзілася Верачка.
- А дзе ж я табе зараз яе вазьму? Яна ж у мяне дома засталася.
- Дык у цябе ж вунь новая ляжыць, - сказала Верачка.
- Э, не! – пакруціў галавой Уладзік. – Новую я табе не дам. Калі я пачну даваць яе ўсім, яна хутка ступіцца, - і ен схаваў тачылку ў пенал.
Жмінда! – сказала Верачка і заплакала.
- Верачка, чаго ты плачаш? – запыталася настаўніца?
- Мой чырвоны аловак зламаўся… Чым жа я цяпер ягадкі намалюю на сваей рабіне? – усхліпнула дзяўчынка.
         Настаўніца абвяла вачыма прыціхлы клас і запытала:
-Дзеці, хто можа даць Верачцы свой чырвоны аловак?
    І не паспела яна сказаць гэта, як да Верачкі з усіх бакоў пацягнуліся рукі з алоўкамі. Кожны хацеў дапамагчы Верачцы.
     Толькі адзін Уладзік нічога не чуў і не бачыў. Ен схіліўся над сваім малюнкам, а вушы яго раптам сталі чырвоныя – чырвоныя.

 Я. Бяганская

Комментариев нет:

Отправить комментарий