воскресенье, 17 февраля 2019 г.

Урок 14. Я і  мае справы. У доме (хаце).

Чароўны прасік
Жыў-быў прасік. Тоўсценькі такі. Зверху чырвоны, як пажарная машына, а спадыспаду белы-белы як снег. Цэлымі днямі ляжаў ён у шафе на палічцы, быццам нічога не ўмеў рабіць. Не любілі яго цацкі, нават пасміхаліся.
   Прасік-гультасік, пойдзем пагуляем у футбол! — пакліча, бывае, мячык.
     Я не ўмею, — адказвае прасік.
   Абібок, чырвоны бок, давай песні спяваць, — кажа дудачка і пачынае выводзіць вясёлую мелодыю.
Прасік адварочваецца ад яе і ціха бубніць:
     Я не ўмею дудзець.
     А можа са мной скок-скок у агарод? — запрашае завадная курка.
   Не буду я скакаць з табой, — злуецца прасік. Яму нават крыўдна: хіба не ведае курка, што ў яго няма ног?
Можа, і па сённяшні дзень не любілі б цацкі таўстуна, каб не адзін выпадак.
Засталася аднойчы ў пакоі лялька Жанна. Сядзіць адна на падаконніку і плача.
     Чаго ты плачаш? — спытаўся ў яе з палічкі прасік.
     Як жа мне, прасік, не плакаць? Усе на вуліцы гуляюць, а я — дома.
     Чаму ж ты не ідзеш?
   У мяне сукенка мокрая. Я ў ваду ўпала! — яшчэ мацней заплакала Жанна.
   Супакойся, я памагу тваёй бядзе. — ІІрасік надзьмуўся, яшчэ больш пачырванеў: — Давай тваю сукенку.
Жанна падала прасіку мокрую сукенку.
   А зараз, — папрасіў ён, — уключы вось гэтую вілачку ў гэтую разетку.
Лялька так і зрабіла. Прасік спрытна кульнуўся на ляльчына ўбранне і давай разгладжваць. Шыпіць, аж пара з-пад яго ідзе.
Праз некалькі хвілін ён спыніўся і сказаў:
     На, бяры! Толькі выключыць мяне не забудзься!..
Сукенка была такая прыгожая, нібы з магазіна.
     Дзякуй табе, прасік! — узрадавалася лялька.
Яна надзела сукенку, пабегла да цацак і расказала, які выдатны майстар чырвоны прасік.
3 таго часу ніхто не крыўдзіў яго. Усе ведалі, што прасік умее рабіць цуд, якога не зробяць ні мячык, ні дудачка, ні завадная курка.
У. Ліпскі.

1 комментарий: